З днём мацi
Сядзь, матуля, крыху адпачні.
Сёння свята – гэта тваё свята.
Віншаванні ад дзяцей прымі,
У гэты дзень гадамі ты багата.
Любая, ты столькі пражыла,
Так заўсёды многа працавала,
Дзякуй за жыццё, што нам дала,
Што любіла нас і шкадавала.
Самая найлепшая на свеце!
Нам дабра і ласкі не забыць,
Вось такую знаюць цябе дзеці,
Любяць і заўжды будуць любіць.